БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Блогер Андрэй Павук расказаў, ці збіраецца патэлефанаваць Лукашэнку

2.11.2024 / 16:32

Nashaniva.com

«Ён вельмі добры стэндапер, і ты яму ўжо за гэтыя 30 гадоў верыш, што ён такі люты. Я яго баюся насамрэч».

Андрэй Павук і Аляксандр Лукашэнка. Фота: скрын відэа malina_by / YouTube, «Наша Ніва»

Блогер Андрэй Павук часта тэлефануе чыноўнікам і сілавікам. У новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» ў яго спыталіся, ці збіраецца званіць Аляксандру Лукашэнку.

«А пра што я з ім буду гаварыць? Для мяне Лукашэнка гэта нейкая эфемерная фігура, на якую я магу ўсё скідваць. Для мяне ён нежывы чалавек, гэта нейкая такая істота, эгрэгар нейкі, фантом».

Павук сцвярджае, што мэты патэлефанаваць Лукашэнку ў яго няма.

«Гэта проста дзірка, у якую можна скідаць усе праблемы. Усё, што бруднае і дрэннае ў Беларусі, — гэта ўсё ад Лукашэнкі. Гэта такая груша для біцця, калі ты тэлефануеш чыноўнікам».

Павук прызнаецца, што баіцца тэлефанаваць Лукашэнку. Як ён тлумачыць, Лукашэнка «вельмі добры стэндапер, і ты яму ўжо за гэтыя 30 гадоў верыш, што ён такі люты».

«Я яго баюся насамрэч, гэту ўсю лютасць. Мне было б няёмка з ім размаўляць. Але гэта б мяне не спыніла.

Таму што ў мяне былі такія персанажы, з якімі мне таксама было няёмка размаўляць. Але потым ты бярэш сябе ў рукі і шукаеш нейкія моманты, дзе можна пра штосьці [паспрачацца]. Гэта, дарэчы, вельмі добры трэнажор для аратарскага мастацтва, для дэбатаў, калі ты трапляеш у непрыемную, незвычайную сітуацыю і табе трэба неяк адтуль вылазіць».

Чытайце таксама:

Блогер Андрэй Павук працуе ў Вільні дворнікам

«Скажыце, Ірына Сцяпанаўна, гэта ж вы мама Колі?» Павук дазваніўся Абельскай

«Усякія сітуацыі ў жыцці бываюць». Павук спытаў у мясцовых уладаў пра шахед, што ўпаў у Акцябрскім

Каментары да артыкула