БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Калапс. На польскай мяжы стаяць рэкордныя 100 аўтобусаў

22.08.2024 / 6:48

Nashaniva.com

Праходжанне мяжы можа расцягнуцца на двое сутак.

Фота: Віртуальны Брэст

Па стане на 06:00 чацвярга на памежным пераходзе «Брэст» стаяць рэкордныя 100 аўтобусаў, паведамляе сайт Памежнага камітэта. Столькі іх было і ўчора пасля 22-й гадзіны. У аўторак а 16-й былі 92 аўтобусы.

Таксама там з раніцы стаяць 500 легкавікоў.

У Каменным Логу на літоўскай мяжы стаяць 30 легкавікоў, чаргі з аўтобусаў няма. Тыя ж лічбы і ў Беняконях.

У «Грыгараўшчыне» на латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў і легкавікоў таксама няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула