БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Беларус прыйшоў на канферэнцыю Новай Беларусі з яркім манікюрам у падтрымку Камалы Харыс ФОТЫ

3.08.2024 / 18:38

Nashaniva.com

На канферэнцыі Новай Беларусі сярод мужчын у строгіх гарнітурах выдзяляўся малады хлопец з яркімі салатавымі пазногцямі. «Камала 2024» напісана на іх. Пазнаёміліся з эпатажным юнаком бліжэй.

Глеб Вашкевіч студэнт, з’ехаў з Беларусі ў 2021 годзе. Цяпер ён жыве ў ЗША, а ў Літву прыехаў да сяброў і родных на канікулы.

«Я планаваў вучыцца ў Злучаных Штатах яшчэ да ўсёй гэтай сітуацыі [пасля выбараў 2020]. Паступаў у Каліфорнію, там трошкі павучыўся і цяпер пераехаў у Чыкага. Вучуся на маркетолага ва Універсітэце Лаёла. Я атрымліваю стыпендыю — меў добрыя адзнакі, напісаў некалькі матывацыйных лістоў, у тым ліку пра свой актывізм, што, магчыма, таксама паўплывала на тое, што далі добрую стыпендыю».

Глеб расказвае, што яго мама-ўкраінка таксама выехала з Беларусі незадоўга да вайны і пасля не вярталася. «Ёй цяжка было глядзець, як яе родную краіну атакуюць з іншай роднай краіны».

Пра свой яркі стыль хлопец тлумачыць: ён цікавіцца модай, хоча быць мадэллю.

«Мне вельмі падабаецца міксаваць розныя колеры і сумна, што ў нас грамадства трошкі не звыклае да такога эпатажу, асабліва калі размова пра хлопчыкаў. Я намагаюся гэты стэрэатып ламаць. Не важна, хлопец ты ці дзяўчына — ты можаш быць модным».

У Беларусі Глеб таксама ярка апранаўся, мог прыйсці ў школу ў спадніцы. Кажа, праз гэта прылятала шмат хэйту. Але ж грамадства, асабліва моладзь, мяняецца.

«Пазногці фарбую з лістапада 2020 года, калі былі выбары ў Злучаных Штатах. Я тады напісаў у сябе ў інстаграме: калі Байдэн пераможа на выбарах, то я пафарбую ў амерыканскі сцяг пазногці. Ён перамог, і я сваё абяцанне стрымаў. І з тых часоў фарбую пазногці. Для мяне гэта круты спосаб самавыяўляцца і быць стыльным».

Глеб, дарэчы, запісаўся валанцёрам у штаб Камалы Харыс, якая збіраецца балатавацца на выбарах у ЗША ад Дэмакратычнай партыі.

«У мяне пакуль няма амерыканскага пашпарта, таму я не магу галасаваць. Але я магу быць валанцёрам, таму буду рабіць тое, што змагу, каб дапамагчы ёй перамагчы. Я лічу, што жанчыны павінны гэтым светам кіраваць. Вось паглядзець на беларускі досвед: калі ў нас з’явілася жанчына, апазіцыя ўпершыню перамагла».

Глеб паабяцаў на другі дзень канферэнцыі прыйсці яшчэ больш эпатажным.

Чытайце таксама:

«Чаму не спытае ў сябе: калі я езджу ў Германію і забіраю ўсе ўзнагароды, чаму не выйшаў на кантакт з немцамі?» Да каго звярнуўся Латушка?

Ягораў прапануе прызнаць легітымнасць Лукашэнкі, калі гэта дазволіць вызваліць палітвязняў

Латушка: Мы выступаем за тое, каб на выбарах галасаваць супраць усіх

Ціханоўская: Мы не ведалі пра абмен зняволенымі і не ўдзельнічалі ў працэсе

У Вільні стартавала канферэнцыя «Новая Беларусь»

Каментары да артыкула