БЕЛ Ł РУС

Культура

Беларусы збіраюць подпісы, каб брытанцы дазволілі выдаць «Гары Потэра»

8.07.2024 / 13:52

Nashaniva.com

На сайце Change.org з’явілася петыцыя з заклікам да агенцыі Blair Partnership, якая валодае правамі на серыю кніг Джаан Роўлінг пра Гары Потэра, перагледзець сваю адмову выдавецтву «Янушкевіч» працягваць выдаваць кнігі серыі.

Раней у беларускім незалежным выдавецтве выйшла тры першыя кнігі серыі. Але нядаўна ў сацсетках выдавецтва з’явіўся допіс, дзе сярод іншага тлумачылася сітуацыя з выданнем чацвертай часткі: «Гары Потэра не будзе. Мы не знайшлі ўзаемапаразумення з праваўладальнікамі. Яны не хочуць звязвацца ні з чым беларускім, пакуль Рэспубліка Беларусь пад санкцыямі». 

Пасля гэтай інфармацыі ў аўтараў петыцыі з’явілася ідэя сабраць подпісы пад зваротам да праваўладальнікаў ад патэнцыйных чытачоў, тых, хто чакае наступныя кнігі серыі і ад проста неабыякавых беларусаў, паведамляе bellit.info.

Заклік да агенцыі перагледзець рашэнне аўтары петыцыі падмацоўваюць шэрагам аргументаў выкладзеных у чатырох пунктах. Сярод іншага тлумачыцца сітуацыя з закрыццём выдавецтва «Янушкевіч» у Беларусі, пераслед выдаўца, сітуацыя з беларускай мовай і падкрэсліваецца важнасць магчымасці чытаць дзецям Гары Потэра на іх роднай мове.

Азнаёміцца з поўным тэкстам петыцыі і падпісаць яе можна тут.

Па стане на 13:50 сабрана 1278 подпісаў.

Чытайце таксама:

Брытанцы не дазволілі выдаць «Гары Потэра» па-беларуску

«Людзі хочуць літаратуры пра сябе, і вельмі важна, каб пісьменнікі на гэта рэагавалі». Выдавец Янушкевіч расказаў пра поспехі і праблемы свайго бізнэсу

Кінг занадта любіць сваіх герояў, каб штосьці скарачаць

Выдавецтва «Янушкевіч» атрымала правы на выданне чатырох найважнейшых зборнікаў Хорхе Луіса Борхеса

Ці выйдуць апошнія дэтэктывы Роўлінг і Несбё па-беларуску?

Каментары да артыкула