Казка скончылася. Зборная Грузіі пакідае Еўра-2024
30.06.2024 / 23:51
Іспанія — Грузія — 4:1.
Гол Ніка Уільямса. Фота: Frank Augstein / AP
Зборная Іспаніі перамагла Грузію і выйшла ў 1/4 фіналу. Што праўда, грузіны, што сталі галоўнай сенсацыяй групавога турніру, першымі, можна сказаць, забілі. Ле Норман зрэзаў у свае вароты.
Потым Родры зраўняў, Фабіян Руіс вывеў «чырвоную фурыю» наперад, а Ніка Уільямс і Ольма паставілі кропку — 4:1.
У 1/4 фіналу Іспанія ў пятніцу (19:00) сустрэнецца з Германіяй.
Сёння двума гадзінамі раней Англія ў дадатковы час выйграла ў Славакіі з лікам 2:1 і ў чвэрцьфінале ў суботу згуляе са Швейцарыяй.
У панядзелак у 1/8 фіналу гуляюць: Францыя — Бельгія (19:00) і Партугалія — Славенія (22:00).
У аўторак: Румынія — Нідэрланды (19:00) і Аўстрыя — Турцыя (22:00).
Чытайце таксама:
Бацькі гэтага 21-гадовага форварда зборнай Іспаніі пешкі перайшлі Сахару, каб выратавацца ад вайны
Белінгем і крышачку Кейн выцягнулі Англію ў чвэрцьфінал
Германія ў 1/4 фіналу. Але для немцаў усё толькі пачынаецца
Італія, пераможца мінулага Еўра, цяпер вылецела ў 1/8 фіналу — 0:2 ад Швейцарыі ВІДЭА