Хутка ці скора? Новая моўная перадача ў ютубе
21.06.2024 / 8:49
На ютуб-канале «Годна» запусцілі новы моўны праект «На пачатку было слова».
У гэтым праекце вядоўца Ілля Сіўцоў будзе разбірацца ў цікавых пытаннях беларускай мовы, захоўваць і абараняць беларускую лексіку ад хаатычнага выкрэслівання і забыцця.
Вы часта ўнікаеце некаторых словаў, бо яны падаюцца расійскімі? Напрыклад, словы «знаць», «расказаць» і «скора»? У першым дзеляцца гісторыяй і сапраўдным значэннем такіх словаў, а таксама распавядаюць, якія словы з’яўляюцца сапраўды беларускай лексікай і чаму хаатычнае выкрэсліванне словаў з маўлення можа прывесці да страты нашай моўнай спадчыны.
У наступных выпусках можна чакаць наступныя тэмы: дыялекты і рэгіянальныя асаблівасці, правапіс Яна Станкевіча, выразы, каб ажывіць сваю размоўную мову і мноства іншага.