Румынія разграміла Украіну з лікам 3:0 ВІДЭА
17.06.2024 / 17:52
Наступны матч ва Украіны са Славакіяй.
Футбалісты зборнай Румыніі віншуюць Дзяніса Драгуша (злева) з голам. Фота: Antonio Calanni / AP
Лік адкрыў у першым тайме Нікалае Станчу. На 53-й хвіліне Разван Марын лік падвоіў.
А праз чатыры хвіліны Дзяніс Драгуш давёў лік да разгромнага — 3:0.
А 19-й у гэтай групе пачнецца матч Бельгія — Славакія.
Украіна ў пятніцу згуляе са Славакіяй (16:00), а Румынія з Бельгіяй згуляе ў суботу ў 22:00.