БЕЛ Ł РУС

Вайна

Украінскія дроны ўпершыню атакавалі Паўночную Асецію, адкуль узлятаюць самалёты

8.06.2024 / 12:13

Nashaniva.com

У Маздоку сіламі СПА было збіта тры беспілотныя лятальныя апараты.

Maps.google.com

У суботу 8 чэрвеня ўпершыню зафіксаваная атака дронаў на расійскую Паўночную Асецію, дзе размешчаны аэрапорт, з якога ўзлятаюць самалёты, што атакуюць Украіну.

Мінаабароны Расіі паведаміла, што раніцай адзін беспілотны лятальны апарат быў знішчаны над тэрыторыяй Рэспублікі Паўночная Асеція — Аланія.

Губернатар рэгіёну ўдакладніў, што ў Маздоку сіламі СПА было збіта тры беспілотныя лятальныя апараты.

Паводле папярэдняй інфармацыі ўладаў, БПЛА прыляцелі «з украінскага боку». Іх мэтай быў ваенны аэрадром.

Даведка: менавіта з аэрадрома Маздок узлятаюць МіГ-31 і Ту, якія абстрэльваюць Украіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула