БЕЛ Ł РУС

Грамадства

«Я не ведаю, за што можна дакараць Машэнскага» — Кныровіч

24.05.2024 / 17:31

Nashaniva.com

У выпуску ТОКу бізнэсовец Аляксандр Кныровіч выказаў сваё стаўленне да ўласніка «Савушкавага прадукту» і «Санта-Брэмар».

Аляксандр Машэнскі.

Аляксандр Кныровіч ацаніў кошт бізнэсу ўласніка «Савушкавага прадукту» і «Санта-Брэмар» лічбай «больш за мільярд [даляраў]». Ён мяркуе, што Аляксандр Машэнскі «мае вельмі добры бізнэс, які развіваецца як паспяховы».

«Ёсць квоты на ўвоз рыбы ў Беларусь, якія абы-каму не даюць, ёсць нейкія бонусы, але невядома, ці гэта плюсы ці мінусы. Напрыклад, яму даюць нейкія стратныя жывёлагадоўчыя фермы ці нешта іншае. Ён павінен іх цягнуць. З пункту гледжання звычайнага чалавека: «вось яму падарылі дзяржаўную маёмасць».

А з пункту гледжання прадпрымальніка [гэта сітуацыя, калі] ў яго ўсё было добра, і яму сказалі: «Калі ў цябе ўсё добра, то цягні вось гэты стратны бізнэс», — выказвае Кныровіч свой погляд і падкрэслівае сваё добрае стаўленне да яго:

@tokbelarus Насколько белорусы законопослушны? Мнение бизнесмена #беларусь #белорусы #италия #итальянцы #закон #беларусьновости #новостибеларуси ♬ sonido original - Nightcore Nation

«Я стаўлюся [да Машэнскага] з вялікай павагай. Яны зрабілі вялікую добрую справу, і я не ведаю, за што яго можна дакараць — што ён нешта атрымаў не па законе ці нешта абышоў. Для мяне Машэнскі і Шакуцін — гэта з розных сусветаў людзі».

Глядзіце цалкам:

Чытайце таксама:

Кныровіч назваў галоўную хлусню Лукашэнкі

Кныровіч як бізнэс-анёл уклаў у стартапы сотні тысяч даляраў. Не стрэліў ніводзін

«У Цапкалы нейкая выпадковасць у бачанні будучай Беларусі, а вось у Веранікі вялікі патэнцыял» — Кныровіч

Каментары да артыкула