Спіс Латушкі набярэ на выбарах у Каардынацыйную раду амаль 50% галасоў — апытанне
21.05.2024 / 10:55
Ініцыятыва «Народнае апытанне» прапанавала беларусам унутры краіны і беларусам замежжа паўдзельнічаць у сацыялагічным даследаванні наконт выбараў у Каардынацыйную раду.
Павел Латушка
У ім прынялі ўдзел 1201 чалавек. З іх 8,4% не плануюць прымаць удзел у выбарах, 1,2% прагаласавалі б «супраць усіх», а яшчэ 22,9% абралі варыянт «цяжка адказаць / яшчэ не ведаю».
Калі ж падлічыць галасы тых рэспандэнтаў, хто дакладна вызначыўся з пазіцыяй, то вынікі выбараў будуць наступныя:
- Спіс Каманда Латушкі і Рух «За свабоду» (Павел Латушка) — 46%
- Спіс Блок Пракоп’ева — Ягорава (Вадзім Пракоп’еў) — 14%
- Спіс «Наша справа» (Роза Турарбекава) — 9%
- Спіс «Еўрапейскі выбар» (Аляксандр Дабравольскі) — 7%
- Спіс «Моладзевы наступ» (Лізавета Пракопчык) — 6%
- Спіс «Незалежныя беларусы» (Максім Шабуцкі) — 5%
У астатніх выбарчых спісаў набіраецца менш за 5% галасоў.