Прапагандысты Прыдыбайла і Гладкая правялі стрым. Яго папулярнасць вас прыемна здзівіць
22.04.2024 / 15:42
Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч вырашыў сёння далучыцца да стрыму, які правялі паміж сабой расійскі прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла і ягоная беларуская калега Людміла Гладкая. Як аказалася, такое дзіўнае жаданне ўзнікла ў той момант толькі ў яго аднаго.
На 49-й хвіліне трансляцыі Аляксандр Кныровіч аказаўся адзіным слухачом, які да яе далучыўся.
«Калі я кажу, што гэтыя … (устаўце патрэбнае) нікому не цікавыя, то гэта сапраўды — нікому», — іранізуе Кныровіч.
Стрым быў прысвечаны праблемам Усебеларускага народнага сходу і сістэмы адукацыі «Саюзнай дзяржавы».