БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Качанаву запыталіся пра Пуціна, а яна па звычцы расхваліла Лукашэнку

19.01.2024 / 18:32

Nashaniva.com

Падчас паездкі на Мінскі трактарны завод Наталлі Качанавай задалі пытанне, ці можа падчас хуткіх выбараў у Расіі нехта скласці канкурэнцыю Уладзіміру Пуціну. Але яна аказалася больш гатовая разважаць пра іншага палітыка. 

«Ніхто. Упэўненая, на гэтым этапе Пуціну ніхто не складзе канкурэнцыі. Бо ён дакладна так перажывае за сваю краіну і за свой народ, як наш прэзідэнт у нас.

Нам проста пашанцавала, што на развале Савецкага Саюза быў абраны ў нас такі прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы тады сказаў і цяпер кажа: трэба захоўваць і прымнажаць усё найлепшае, што ў нас ёсць. Беражэ кожную капейку.

Я думаю, што Уладзімір Уладзіміравіч атрымае пераканаўчую перамогу. Гэта мае прагнозы», — так гучаў адказ Наталлі Качанавай.

Чытайце таксама:

Топ-4 кандыдаты ў новыя кіраўнікі Адміністрацыі Лукашэнкі пасля сыходу Сергеенкі

Навошта на нарадах Лукашэнкі шклянкі з вадой накрываюць накрыўкамі?

На сустрэчы з Лукашэнкам Наталля Качанава парушыла адразу тры правілы дзелавога дрэс-коду

Качанава расказала пра сваю традыцыю. Стаматолагі абураюцца

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула