БЕЛ Ł РУС

Вайна

У Крыме знішчаныя два расійскія катары

10.11.2023 / 10:56

Nashaniva.com

Украінскія медыя са спасылкай на ГУР МА Украіны паведамляюць пра паражэнне ў раёне крымскага пасёлка Чарнаморскае двух хуткасных дэсантных катараў.

У той жа час Мінабароны Расіі заявіла пра знішчэнне двух беспілотнікаў над акупаваным паўвостравам.

Па іншых звестках, таксама трапілі пад удар казармы з расійскімі вайскоўцамі.

Як паведамляецца, у выніку начной аперацыі былі атакаваныя дэсантныя караблі класа «Сарна» Чарнаморскага флоту Расеі. На судах, акрамя экіпажа, была загружаная Браняваная тэхніка, у прыватнасці БТР-82 і ЗРК «Тор-М2».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула