БЕЛ Ł РУС

Эканоміка

Стала вядома, колькі ў Беларусі будзе каштаваць новы айфон

13.09.2023 / 22:28

Nashaniva.com

Увечары 12 верасня Apple прэзентавала свае айфоны новага пакалення. У ЗША iPhone 15 будзе каштаваць ад 799 даляраў, продаж стартуе 22 верасня. Прапановы аб перадзамове ўжо з'явіліся і ў Беларусі. Office Life даведаўся, у колькі абыдзецца такі гаджэт для беларусаў.

Фота: Apple

Адразу ў некалькіх кампаніях папярэдзілі, што цэны пакуль умоўныя і будуць моцна адрознівацца ў залежнасці ад аб'ёму памяці смартфонаў.

Перадзамову з дакладнай цаной можна пакінуць 22 верасня, а ўжо 23-га — забраць гаджэт. Да прыкладу, iPhone Pro Max 15 з 256 ГБ памяці вытворца анансуе па цане ад 1199 даляраў, у Беларусі ж ён будзе каштаваць прыкладна 1800 даляраў у эквіваленце.

Як тлумачаць пастаўшчыкі, папярэдняя цана, хутчэй за ўсё, будзе на 600 даляраў большай, чым цяпер просяць за iPhone Pro Max 14. Апошні каштуе мінімум 3,9 тыс. рублёў, або каля 1200 даляраў у эквіваленце.

У цэлым жа пастаўшчыкі «яблычнай» тэхнікі гавораць, што ў верасні-кастрычніку за новы iPhone прыйдзецца заплаціць каля 2000 даляраў. Такую цану чакаюць па досведзе мінулага года, калі прадавалі айфоны 14-га пакалення. Цана высокая, таму ў адной з крамаў тэхнікі шчыра прызналіся: перадаплаты за перадзамову не бяруць.

У мінулым годзе на iPhone 14 было 80 заявак, але, даведаўшыся цану, у выніку толькі адзінкі адважыліся выкупіць гаджэт.

Прадаўцы прагназуюць, што ўжо да лістапада цана можа знізіцца прыкладна на 200 даляраў. Але да Новага года цана iPhone 15 будзе не ніжэйшая за 1500 даляраў у эквіваленце. Пры гэтым iPhone 14 цяпер можна знайсці за 800 даляраў.

Чытайце таксама:

Apple паказала iPhone 15

Як надзейна выдаліць фота з iPhone і iCloud — падрабязны гайд

Apple прэзентавала новыя акуляры змяшанай рэальнасці. У іх аб'яднаюцца віртуальны і рэальны светы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула