БЕЛ Ł РУС

Свет

Польская армія пачала на мяжы з Беларуссю аперацыю Rengaw

12.08.2023 / 21:42

Nashaniva.com

Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак падчас наведвання вайсковага лагера ў Ярылаўцы на Падляшшы заявіў, што на мяжы стварылі спецыяльную вайсковую групу для правядзення аперацыі Rengaw. 

Фота: AP Photo / Michal Dyjuk

«Я вырашыў стварыць вайсковую аператыўную групу для аперацыі Rengaw непадалёк ад мяжы з Беларуссю. Мэта аперацыі — навучанне польскага войска ў Падляшскім ваяводстве недалёка ад мяжы, а таксама стварэнне рэзерваў на выпадак пагаршэння сітуацыі», — заявіў міністр.

Бягучую сітуацыю на мяжы ён ацаніў як трывожную:

«Няма сумневаў, што мяжа Польшчы ў небяспецы. Мы назіраем працяглы ціск на польскай мяжы, спробы нелегальна перасекчы мяжу мігрантамі, якіх да гэтага заахвочвае беларускі рэжым. Няма сумневаў, што беларускі рэжым супрацоўнічае з Крамлём.

Гэтая акцыя накіраваная супраць Польшчы з мэтай дэстабілізацыі нашай краіны. Перакананы, што яна праваліцца дзякуючы службе польскага войска і ўсяму, што звязана з умацаваннем мяжы з Беларуссю».

Блашчак таксама нагадаў, што пад камандаваннем памежных войскаў праводзіцца аперацыя Gryf, накіраваная на прыкрыццё мяжы з Беларуссю. У ёй возьме ўдзел да 4 000 польскіх жаўнераў.

Чытайце таксама:

«Нанесці прэвентыўны ўдар па Варшаве». Прапагандысты пужаюць, што палякі хочуць напасці на Беларусь — падрыхтавалі нават карту

МЗС Польшчы расказала, што павінна здарыцца для паляпшэння адносін Варшавы і Мінска

Польскую мяжу з боку Беларусі парушаюць мігранты з расійскімі візамі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула