МАЗ пракаментаваў зняцце сваіх аўтобусаў з рэйсаў у Санкт-Пецярбургу
3.08.2023 / 17:3
На Мінскім аўтамабільным заводзе адрэагавалі на сітуацыю з прыпыненнем эксплуатацыі аўтобусаў, вырабленых кампаніяй, у Санкт-Пецярбургу. Адказ вытворцаў цытуе БелТА.
«Па факце наяўнасці заўваг кіраўніцтва і спецыялісты Мінскага аўтамабільнага завода актыўна ўзаемадзейнічаюць з ДУП «Пасажыраўтатранс». Выпрацаваны меры па стапрацэнтным кантролі тэхнічнага стану аўтобусаў для забеспячэння гатоўнасці выхаду на маршруты. Распрацаваны і прыняты тэхнічныя рашэнні і карэктавальныя мерапрыемствы для выключэння патэнцыйнай пагрозы ўзгарання», — заявілі на МАЗе.
Цяпер кіраўніцтва завода працягвае працу з Санкт-Пецярбургскім камітэтам транспарту адносна вяртання беларускіх аўтобусаў на вуліцы горада.
Раней паведамлялася, што ў Санкт-Пецярбургу з 2 жніўня прыпынілі эксплуатацыю беларускіх аўтобусаў МАЗ праз тое, што яны рэгулярна загараюцца. Усяго было заяўлена аб прыпыненні эксплуатацыі 137 атобусаў МАЗ-203047, у асноўным гэтая тэхніка паступіла ў расійскі горад па кантрактах 2022 года.
Чытайце таксама:
Шклоў і Жодзіна ў наступным годзе цалкам перавядуць на электробусы — Галоўчанка
Ці згнілі Geely? Колькі каштуюць і як выглядаюць патрыманыя беларуска-кітайскія аўто
Пускаюць аўтобусы і ў Еўропу, і ў Крым. Чаму беларускі перавозчык не баіцца трапіць пад санкцыі?