БЕЛ Ł РУС

Нерухомасць

Прадаюць кватэру за 750 тысяч даляраў у мінскай «сталінцы» на Бранявым

26.06.2023 / 17:40

Nashaniva.com

У двухпавярховай мінскай «сталінцы» на Бранявым завулку, 7 прадаецца прасторная кватэра ў доме 1951 года пабудовы, як піша Kufar.by. Кошт такога жылля немаленькі — 750 000 даляраў у эквіваленце.

Кватэра гэтая двухузроўневая: на другім мансардным паверсе знаходзяцца спальня, дзіцячы пакой, санвузел і падсобныя памяшканні, а на першым — гасцёўня, кухня, жылыя пакоі і санвузел. Агульная плошча — 156 «квадратаў».

Рамонт кватэры выкананы ў сучасным лаканічным стылі, выкарыстоўваецца сістэма кіравання «Разумны дом». Мэбля і побытавая тэхніка таксама ўваходзяць у прапанову па продажы.

Высокая цана кватэры тлумачыцца і зручным размяшчэннем дома. Зусім побач ад яго знаходзяцца парк Горкага і плошча Перамогі, то-бок гэта самы цэнтр. Але агароджаная тэрыторыя, дрэвы і кусты бэзу ў панадворку ствараюць адчуванне зацішку. У самім жа доме ўсяго 4 кватэры.

Чытайце таксама:

«Інвестар збег». Стаў вядомы лёс вялікага недабудаванага ГЗЦ у Каменнай Горцы

Вакол Мінска выставілі на продаж рэкордную колькасць дамоў

Раённы шык. Як выглядаюць і колькі каштуюць самыя дарагія кватэры ў раённых цэнтрах

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула