Міністр адукацыі расказаў, па якіх правілах пройдзе ўступная кампанія ўлетку
6.06.2023 / 14:30
«Лукашэнка даў ясны і чоткі сігнал», — кажа Андрэй Іванец.
Андрэй Іванец стаіць па струнцы перад Лукашэнкам 6 чэрвеня 2023 года. Фота: БелТА
Уступная кампанія пройдзе па тых правілах, якія былі вызначаныя летась. Пра гэта расказаў журналістам міністр адукацыі Андрэй Іванец пасля нарады ў Лукашэнкі, піша БелТА.
«Лукашэнкам пастаўленая дакладная, ясная задача правесці гэтую ўступную кампанію па тых правілах, якія былі вызначаныя ў мінулым годзе, даведзеныя да грамадскасці», — сказаў міністр.
Разам з тым восенню Міністэрства адукацыі прааналізуе вынікі ўступнай кампаніі і па выніках будзе прыме рашэнне, у якім кірунку рухацца далей.
«Тая колькасць навацый, якую сёлета мы апрабуем (гэта не толькі пытанне правядзення цэнтралізаванага экзамену, гэта і асаблівы парадак прыёму мэтавікоў, калі яны здаюць унутраны вусны экзамен, гэта пашыраны набор адораных, таленавітых дзяцей, якія сталі пераможцамі не толькі рэспубліканскіх, міжнародных прадметных алімпіяд, але і ўніверсітэцкіх, якія прайшлі ва ўсіх рэгіянальных ВНУ, гэта выпускнікі Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка), вядома, патрабуе сур'ёзнага аналізу», — адзначыў Андрэй Іванец.
«Лукашэнка даў усім выразны і ясны пасыл: сістэма адукацыі павінна быць зразумелай, празрыстай, прынцыпы справядлівасці і роўных умоў мусяць быць вытрыманыя для ўсіх: і для навучэнцаў, і для бацькоў», — падкрэсліў міністр.
Чытайце таксама: