Харысан Форд атрымаў «Залатую пальмавую галіну». Гэта было вялікай нечаканасцю для славутага акцёра
19.05.2023 / 9:31
Арганізатары Канскага кінафестывалю ўручылі галівудскаму акцёру Харысану Форду ганаровую «Залатую пальмавую галіну». Акцёр не ведаў загадзя аб узнагароджанні, таму вельмі здзівіўся.
Фота: Харысан Форд / AP
80-гадовы Форд прыехаў на кінафестываль, каб прэзентаваць публіцы прыгодніцкі баявік «Індыяна Джонс і кола лёсу». Гэта пяты фільм франшызы, у якім акцёр сыграў галоўную ролю.
«Я глыбока крануты гэтым», — сказаў Форд, калі атрымаў узнагароду. Ён прызнаўся, што больш не будзе здымацца ў фільмах пра Індыяна Джонса.
Пасля ўзнагароджання гледачам паказалі відэаролік, які складаецца з яркіх момантаў фільмаў з Фордам.
«Кажуць, перад смерцю вы бачыце, як ваша жыццё праносіцца перад вашымі вачыма. Я толькі што бачыў, як усё маё жыццё прамільгнула перада мной», — заявіў ён.
76-гадовы Канскі кінафестываль стартаваў 18 мая. Ён скончыцца 27 мая.
У Харысана Форда, як вядома, беларускія карані. Яго бабуля нарадзілася ў яўрэйскай сям'і ў Мінску і ў пачатку ХХ стагоддзя эмігравала ў ЗША.
Пра галоўныя фільмы Канаў, якія ўсе чакаюць, можна пачытаць тут.
Чытайце таксама:
BlackBerry: кранальная драма-баёпік пра ўзлёт і падзенне мадэлі смартфона, папулярнай у 2000-я
Фільм «Тэтрыс»: як замежныя бізнэсмены куплялі правы на сусветна вядомую гульню ў савецкага інжынера
Што паглядзець. «Сантэхнікі Белага дома» — палітычная сатыра на падставе рэальных падзей