БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Вязням, якія ўтрымліваюцца пад вартай у СІЗА, па новым указанні забаронена перадаваць і дасылаць медыкаменты

6.05.2023 / 12:58

Nashaniva.com

Некалькі дзён сваякі зняволеных, якіх утрымліваюць у розных следчых ізалятарах і турмах, былі занепакоеныя тым, што ў іх не прымаюць медыцынскія перадачы, а медыцынскія бандэролі вяртаюцца назад, паведамляе «Вясна».

Цяпер стала вядома, што, паводле ўказання Дэпартамента выканання пакаранняў ад 29 красавіка, вязням, якія ўтрымліваюцца пад вартай, дазволена перадаваць толькі вітамінна-мінеральныя комплексы (не больш за адну ўпакоўку) і інсулін замежнай вытворчасці. Іншыя медыкаменты нібыта ёсць у наяўнасці ў медычных частках ізалятараў, таму перадаваць іх ці адпраўляць бандэроллю забаронена.

Пры гэтым афіцыйна пра такія змены нідзе не паведамлялася.

Адзначым, што палітзняволеным неабходную медыцынскую дапамогу ў месцах зняволення амаль не аказваюць, таму медыцынскія перадачы былі для сваякоў адзіным спосабам дапамагчы блізкаму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула