БЕЛ Ł РУС

Усяго патроху

Энергетыкі паставілі на апорах лэп больш за 200 платформаў для буслянак

27.03.2023 / 16:6

Nashaniva.com

Беларускія энергетыкі паставілі сёлета на апоры ліній электраперадач больш за дзве сотні платформаў для гнёздаў белых буслоў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінэнерга.

Канструкцыі ўсталявалі пераважна ў малых населеных пунктах на поўдні Беларусі, дзе адзначаецца высокая шчыльнасць буслоў.

Акрамя гэтага, штучныя платформы мантуюць пры рэканструкцыі і будаўніцтве новых электрасетак. Гэта дазваляе абараніць паветраныя лініі ад адключэння, а птушак ад гібелі.

Па словах прэс-службы Мінэнерга, платформы замацоўваюцца на бяспечнай адлегласці ад токаводных частак лэп, за кошт чаго птушкі могуць весці звычайны лад жыцця без рызыкі паражэння токам.

У Беларусі жыве каля 25 тысяч пар белых буслоў. Больш за траціну з іх гняздуецца менавіта на апорах ліній электраперадач і сувязі. 

Чытайце таксама:

На Палессі пабачылі першых буслоў, што прыляцелі з выраю. Сёлета яны вярнуліся раней, чым звычайна

Тры беларускія буслянкі ўвайшлі ў топ-10 самых вялікіх гнёздаў белых буслоў у Еўропе

Шмат буслоў перастала міграваць у Афрыку, ім добра на іспанскіх сметніках

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула