БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Гродзенскі фатограф Валерый Юдзін знаходзіцца ў ІЧУ

11.03.2023 / 17:55

Nashaniva.com

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з затрыманым учора гродзенскім фатографам Валерыем Юдзіным. На ім мужчына кажа, што нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога» і цяпер знаходзіцца ў ІЧУ, піша «Вясна».

Валерый Юдзін — фатограф-фрылансер, адзін са стваральнікаў часопіса «Твой горад Гродна». Да гэтага ён працаваў у прэс-службе мясцовага УУС і пенітэнцыярнай сістэме.

Юдзін вядомы ў тым ліку тым, што захоўваў бела-чырвона-белы сцяг, які да 1995 года вісеў на будынку аблвыканкама.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула