БЕЛ Ł РУС

Культура

Выйшла па-беларуску «Энэіда» Вергілія

8.02.2025 / 14:15

Nashaniva.com

Выдавец Раман Цымбераў паведаміў у сацсетках, што з 8 лютага ў продаж паступіць першы том «Энэіды» Вергілія, у які ўвойдуць кнігі з першай па шостую. Перакладчык класічнага старажытнарымскага эпасу — Лявон Баршчэўскі, паведамляе bellit.info.

За апошні час выйшаў шэраг старажытных эпасаў у перакладах паліглота Лявона Баршчэўскага — старажытнагрэцкая паэма Гамера «Іліяда», месапатамскі «Эпас пра Гільгамеша» і эпас народа мая-кічэ «Попаль Вух».

Замовіць можна будзе пазней праз сайт Kniger.by з перасылкай па усім свеце.

А таксама з 8 лютага купіць у Менску ў краме ў ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41—42(станцыі метро Купалаўская і Кастрычніцкая).

Магчыма кур’ерская дастаўка па горадзе, кошт дастаўкі 8 рублёў. Раз на месяц дастаўка кур’ерам у Варшаву і Вільню.

Чытайце таксама:

Чацвертая кніга з серыі пра Гары Потэра пабачыла свет

Адаму Мальдзісу за тры гады на магіле дагэтуль не паставілі помнік

Каментары да артыкула