Ва Уруччы пабудуюць чатыры шматпавярховікі
7.02.2025 / 11:20
Яны будуць недалёка ад «Новай Баравой».
Жылыя дамы пабудуюць на месцы закінутых складскіх памяшканняў на вуліцы Уручскай у Мінску. Пра гэта расказаў на «Радыё-Мінск» кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна Вадзім Перадня.
Складскія памяшканні не эксплуатуюцца больш за пяць гадоў. Аднак землі, на якіх яны размешчаны, не ўводзіліся ў гаспадарчы абарот, паколькі планавалася, што тут будуць будаваць жыллё.
Пачнуць будоўлю ў 2025-м. Узвядуць чатыры шматкватэрныя жылыя дамы.