БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Адміністратара пабліка «Падслухана Глыбокае» пачынаюць судзіць за пратэсты ў 2020-м

7.02.2025 / 10:52

Nashaniva.com

У судзе Глыбоцкага раёна 7 лютага пачынаюць судзіць прадпрымальніка Ігара Шкетава, якога сілавікі называюць адміністратарам Instagram-акаўнта «Падслухана Глыбокае», піша «Вясна».

Гэты паблік быў даволі папулярны сярод жыхароў Глыбокага, на яго падпісаныя больш за тры тысячы чалавек. 

Мужчыну затрымалі ў сярэдзіне верасня 2024 года. Сілавікі знялі з ім відэа.

Цяпер яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях). Справу будзе разглядаць Андрэй Тарасевіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула