БЕЛ Ł РУС

Грамадства

У Мінску запрацаваў першы паштамат СДЭК

5.02.2025 / 9:19

Nashaniva.com

Першы паштамат СДЭК з'явіўся ў Мінску. Усталяваны ён у Дамброўцы-4, у гандлёвым цэнтры «Бонус», заўважыў Infotrans.by.

Фота: Infotrans.by

— Яшчэ тры паштаматы будуць устаноўлены ў гандлёвых цэнтрах Мінска, — паведаміў дырэктар ТАА «СДЭК» Руслан Вікулаў.

Паведамляецца, што паштамат працуе на прыём пасылак і лістоў. Туды ўжо можна адправіць пасылку з любой кропкі Расіі, а хутка абяцаюць магчымасць адпраўкі пасылак праз локер і з Мінска.

Гандлёвы цэнтр «Бонус» знаходзіцца на вуліцы Уладзіслава Голубка, 2. Паштамат усталяваны на першым паверсе каля выхаду. Яго час працы супадае з графікам гандлёвага цэнтра — з 9:00 да 23:00.

СДЭК — расійскі аператар дастаўкі дакументаў і грузаў, заснаваны ў 2000 годзе як аператар дастаўкі тавараў інтэрнэт-крамы korzina.ru па Сібірскай федэральнай акрузе. Аднак неўзабаве інтэрнэт-крама зачынілася, а лагістычны аператар развіўся да федэральнай кампаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула