У Ашмянскім раёне два чалавекі загінулі пры сутыкненні матацыкла з машынай
1.02.2025 / 21:50
Паводле інфармацыі міліцыі, 1 лютага каля 19.00 паблізу вёскі Гальшаны Ашмянскага раёна 27-гадовы матацыкліст пры выездзе з другаснай дарогі на галоўную не прапусціў аўтамабіль «Шкода» пад кіраваннем 24-гадовага жыхара Ашмян. У выніку адбылося сутыкненне.
У выніку ДТЗ кіроўца матацыкла і ягоны 16-гадовы пасажыр ад атрыманых траўмаў загінулі.
У міліцыі адзначылі, што матацыкліст не меў правоў на кіраванне транспартнымі сродкамі.