У Валгаградзе беспілотнікі атакавалі раён НПЗ і нафтабазы
31.01.2025 / 7:21
Украінскія беспілотнікі, па паведамленнях мясцовых крыніц, а 4-й ночы атакавалі раён нафтаперапрацоўчага завода, цеплаэлектрастанцыі і нафтабазы ў Валгаградзе.
Афіцыйных пацверджанняў, абвяржэнняў, інфармацыі аб наступствах пакуль няма.
Адна з карыстальніц напісала, што «аж кватэра ўся завагалася», удакладніўшы, што знаходзіцца ў «Лукойл-Валгаград».
Акрамя таго, расійскія і ўкраінскія паблікі публікавалі відэа з гукам пралёта дрона і выбухам, якія, імаверна, знялі мясцовыя жыхары.