БЕЛ Ł РУС

Грамадства

«Толькі на адным фота бюлетэнь». Прапагандысты шукаюць апраўданні жанчыне, якая прагаласавала адразу на двух участках

27.01.2025 / 19:27

Nashaniva.com

Учора «Радыё Свабода» звярнула ўвагу на публікацыі ў лоеўскай раёнцы, дзе відавочна адна і тая ж жанчына галасуе на розных участках. Вестка пра гэты выпадак разышлася па незалежных СМІ, у сувязі з чым яму хоцькі-няхоцькі мусяць даваць нейкае тлумачэнне і прарэжымныя прапагандысты. 

Як ні дзіўна, у звязаным з Гомельскім аблвыканкамам тэлеграм-канале «Говорит Гомель|Гомельщина» не адмаўляюць таго факту, што на дзвюх фотакартках адна і тая ж жанчына, і што знятая яна на розных участках. Аднак жа знаходзяць яе дзеянням арыгінальнае тлумачэнне:

 «А ці не магла жанчына некаму дапамагчы? На ўчастку ж па законе выбаршчыку можа дапамагчы толькі выбаршчык».

Ды і ўвогуле ці падчас галасавання яна знятая, ставяць пытанне прапагандысты:

«Дзеля справядлівасці адзначым, што жанчына толькі на адным фота трымае ў руках бюлетэнь!»

Чытайце таксама:

Кіраўнік МЗС Польшчы спытаў, ці хопіць у беларускіх турмах месца тым, хто не галасаваў за Лукашэнку

Лукашэнка: Мы імкнуліся зрабіць усё вельмі дэмакратычна. Мы вельмі стараліся

ЦВК расказаў, колькі намалявалі галасоў кожнаму з кандыдатаў

«Прагаласаваў, бо на працы пужалі». Беларусы пра тое, як схадзілі на выбары

Кубракоў пахваліўся, што такіх спакойных выбараў ніколі не было

Каментары да артыкула