БЕЛ Ł РУС

Свет

TikTok зноў запрацаваў у ЗША

19.01.2025 / 22:23

Nashaniva.com

Не прайшло і дня.

TikTok паведаміў, што аднаўляе працу сэрвісу для карыстальнікаў у Злучаных Штатах.

У красавіку 2024 года Кангрэс ЗША прыняў закон, які абавязваў кітайскую кампанію ByteDance прадаць платформу амерыканскай кампаніі. Інакш з 19 студзеня 2025 года сацсетку заблакуюць. ByteDance не прадала платформу.

Таму 19 студзеня ў ЗША перастаў працаваць TikTok.

Google і Apple выдалілі праграму са сваіх лічбавых крам у адпаведнасці з законам, які абавязваў іх зрабіць гэта, калі ByteDance не прадасць сваё амерыканскае падраздзяленне да нядзелі. Закон прадугледжваў вялікія штрафы за невыкананне патрабаванняў.

Пазней Дональд Трамп заявіў у сваёй сацсетцы Truth Social, што плануе выдаць указ, каб даць мацярынскай кампаніі TikTok больш часу для пошуку ўхваленага пакупніка, перш чым забараніць TikTok у ЗША. Ён напісаў таксама, што хацеў бы, каб Злучаныя Штаты валодалі 50% акцый сумеснай кампаніі.

Кампанія ByteDance, якая кіруе TikTok, паведаміла ў твітары, што пост Трампа даў «неабходную яснасць і гарантыі нашым пастаўшчыкам паслуг у тым, што яны не сутыкнуцца з якімі-небудзь штрафнымі санкцыямі за прадастаўленне TikTok больш чым 170 мільёнам амерыканцаў».

Неўзабаве пасля заявы TikTok некаторыя карыстальнікі паведамілі, што прыкладанне зноў запрацавала.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула