БЕЛ Ł РУС

Вайна

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай

18.01.2025 / 16:7

Nashaniva.com

Некралог на гібель дзяўчыны апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook Руслан Мірашнічэнка — камандзір 2-га міжнароднага легіёна Узброеных сіл Украіны, заўважыў «Флагшток».

«Мозг рве на часткі… Не магу маўчаць, і я не магу сказаць больш, чым можна», — пачаў свой допіс Мірашнічэнка.

У легіёне Марыя апынулася з першых дзён яго фармавання. З 2022 года Марыя працавала ў медпункце, але казала, што гэта не яе і што яна мусіць быць у акопе з хлопцамі. 

У 2023 годзе на ўсходнім фронце, аказваючы дапамогу ўкраінскім байцам, Марыя атрымала раненне. 

Пасля рэабілітацыі, прайшоўшы навучанне і трэніроўкі на працягу некалькіх месяцаў, Зайцава стала паспяховым снайперам.

Камандзір легіёна паведаміў абставіны гібелі былой гамяльчанкі:

«Сёння ноччу пад Пакроўскам яна папрацавала добра, але арта [расійская артылерыя] робіць сваё. Узгадайце Марыю сёння. Памаўчым… Яна аддала жыццё за нашу і вашу Свабоду. За вольную Беларусь і вольную Украіну. Моцная дзяўчына воін. Гонар!».

На дадзены момант цела загінуўшай знаходзіцца ў зоне абстрэлу пад Пакроўскам.

Чытайце таксама:

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Каментары да артыкула