БЕЛ Ł РУС

Свет

У Расіі прадпрымальнік скончыў жыццё самагубствам пасля допыту пра сувязі з беларускай кампаніяй

17.01.2025 / 19:9

Nashaniva.com

У Ленінградскай вобласці скончыў жыццё самагубствам Аляксандр Хайдзін, камерцыйны дырэктар групы кампаній «Благо» — вытворцы сланечнікавага алею. Незадоўга да гібелі яго выклікалі ў аддзел барацьбы з эканамічнымі злачынствамі і пыталіся пра бізнэс-сувязі з беларусамі, піша Baza.

Аляксандр Хайдзін. Фота: Baza

15 студзеня 49-гадовы Аляксандр Хайдзін павінен быў заехаць за жонкай пасля працы і адвезці яе на лецішча, але да вечара мужчына перастаў выходзіць на сувязь.

Устрывожаная жанчына пачала шукаць мужа, і неўзабаве прадпрымальніка, якога ў 2022 годзе прызналі адным з найлепшых топ-менеджараў у галіне сельскай гаспадаркі, быў знойдзены мёртвым у гаражы, а побач з ім ляжаў карабін Strasser RS 05 Standard.

Загінулы пакінуў перадсмяротную запіску, у якой дзякаваў жонцы за сумесна пражытыя гады і сцвярджаў, што «яму трэба пайсці».

Незадоўга да гібелі Хайдзін прыйшоў дадому і расказаў жонцы, што яго выклікалі ў аддзел барацьбы з эканамічнымі злачынствамі па пытаннях, звязаных з беларускай кампаніяй «Кубак». Па словах жанчыны, Аляксандр быў моцна засмучаны і сказаў дзіўную фразу: «Можа, мне пайсці?» Але тады жонка не зразумела гэтыя словы.

Чытайце таксама:

У Грузіі за паўтара года сем грамадзян Беларусі скончылі жыццё самагубствам

У маскоўскім СІЗА знойдзены мёртвым турагент, затрыманы за арганізацыю падарожжаў для геяў

«Я вельмі стаміўся». У Расіі вайсковец з Бураціі ўцёк з часці, каб пабачыць сваякоў, і забіў сябе

Каментары да артыкула