БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

17.01.2025 / 9:0

Nashaniva.com

На кожным прадпрыемстве і ўстанове праводзяць прафілактычныя гутаркі.

Ілюстрацыйнае фота. Photo by Contributor Getty Images

Людзі паведамляюць пра тое, што «прафілактычнымі мерапрыемствамі» перад выбарамі ахопленая гіганцкая колькасць людзей.

У міліцыю або да кіраўніцтва ўстаноў і прадпрыемстваў выклікаюць усіх, хто меў у мінулым затрыманні па палітычных артыкулах ці іншыя падставы для сачэння за сабой.

Характар «прафілактычных гутарак» адрозніваецца і залежыць таго, хто іх праводзіць. У большасці выпадкаў, якія вядомыя «Нашай Ніве», яны мелі фармальны характар, а міліцыянтам ці службовым асобам, што іх праводзілі, «было сорамна», як выказаўся адзін з людзей, з якімі мы гаварылі.

Аднак часам людзі пападаюць і на азлобленых сілавікоў, якія крычаць і пагражаюць. Так, адна з жанчын, з якімі размаўляла «НН», расказала, што «мяне, немаладую, не чапалі, мой [саромеўся] на мяне вочы падняць, а за сценкай іншы так крычаў на дзяўчынку, што яна плакала». Гэта адбывалася ў аддзяленні міліцыі.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў улады.

Па словах намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю Следчага камітэта Аляксандра Жукава, было зафіксавана больш за 22 500 «злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці», гэта значыць, палітычнага характару. Па многіх з гэтых крымінальных спраў праходзяць шматлікія фігуранты.

Згодна з інфармацыяй Паўла Латушкі, прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек. Некалькі соцень тысяч беларусаў вымушаныя былі пакінуць краіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула