БЕЛ Ł РУС

Свет

Стала вядома, хто ўзначаліць МЗС Украіны

5.09.2024 / 14:0

Nashaniva.com

Вярхоўная Рада падтрымала кандыдатуру Андрэя Сібігі на пасаду кіраўніка Міністэрства замежных спраў. Ён быў першым намеснікам Дзмітрыя Кулебы ў МЗС.

Фота: mfa.gov.ua

Сібіга — кадравы дыпламат. Ён працаваў на розных пасадах у МЗС, з 2016-га па 2021 год быў паслом Украіны ў Турцыі, а затым заняў пасаду намесніка кіраўніка офіса прэзідэнта, дзе курыраваў пытанні замежнай палітыкі. У МЗС ён вярнуўся ў ліпені гэтага года.

Далейшы лёс Кулебы пакуль невядомы. Крыніцы выдання «РБК-Украіна» паведамлялі, што яму могуць прапанаваць пасаду ў Брусэлі, у прадстаўніцтвах ЕС або NATO — ці ж пасаду пасла ў Бельгіі і Люксембургу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула