БЕЛ Ł РУС

Вайна

Павел Шурмей, які замяняе камандзіра, расказаў, што адбываецца ў палку Каліноўскага

16.08.2024 / 11:23

Nashaniva.com

«Полк імкнецца пазбавіцца людзей, якія бачылі яго сваім прыватным войскам».

Павел «Дзядзька» Шурмей. Скрын відэа: Racyja_Belarus / YouTube

Выканальнік абавязкаў камандзіра палка Каліноўскага Павел «Дзядзька» Шурмей у інтэрв'ю радыё «Рацыя» расказаў, што цяпер баявыя падраздзяленні палка працуюць разам над выкананнем баявой задачы на ўсходзе Украіны.

Адносна актуальнай сітуацыі ў палку Шурмей прызнаў, што «ёсць пытанні і праблемы», якія імкнуцца вырашыць як мага хутчэй. Цяпер у палку адбываюцца рэформы, і «ёсць тыя, хто імі не задаволены, лічаць, што яны не патрэбныя».

Па словах Шурмея, полк імкнецца «пазбавіцца людзей, для якіх мэтай было не вызваленне Беларусі, а якія мелі нейкія свае ўласныя мэты адносна палка, бачылі яго сваім прыватным войскам».

Выканальнік абавязкаў камандзіра расказаў, што ў складзе палка ёсць пяхотнае падраздзяленне, артылерыя, падраздзяленні БПЛА, медыкі, сувязь, механізаваныя сродкі.

Шурмей дадаў, што танкаў полк не мае, бо іх няма дзе выкарыстоўваць. «А знішчальнікі абяцалі ў хуткім часе нам даць. З гэтым таксама ўсё будзе добра», — запэўніў ваяр.

Чытайце таксама:

Былы намеснік міністра абароны Польшчы: Чаму б не пачаць фармаванне Беларускага легіёна ў Польшчы?

Кабанчук патлумачыў, чаму каліноўцы не заходзяць з рэйдамі ў Беларусь

Што азначае закрыццё рэкрутынгавага цэнтра палка Каліноўскага ў Варшаве?

Каментары да артыкула