БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Кубракоў узнагародзіў «Любэ»: Фразу «прарвемся, апера» паўтарае ўвесь аперсклад рэспублікі

3.03.2024 / 16:44

Nashaniva.com

Расійскі гурт «Любэ» выступіў у Мінску перад сілавікамі да Дня міліцыі.

Фота: МУС

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падзякаваў ім і дадаў, што «фразу з вядомай песні калектыву «прарвемся, апера» паўтарае ўвесь оперсклад рэспублікі».

Мікалаю Растаргуеву Кубракоў уручыў нагрудны знак МУС «За садзейнічанне».

Фота: МУС

Звяртаючыся да сілавікоў у зале, Кубракоў сказаў:

«У любых умовах і пры любых абставінах беларуская міліцыя забяспечыць мір і правапарадак, нават калі давядзецца стаяць, як у свой час батальёну Уладзімірава, да апошняга».

Фота: МУС

Сам Кубракоў днямі атрымаў ордэн свяціцеля Кірылы Тураўскага з рук мітрапаліта Веніяміна.

Чытайце таксама:

Мітрапаліт Веніямін узнагародзіў царкоўным ордэнам Івана Кубракова

Кубракоў заявіў, што летась у міліцыю папрасіліся восем тысяч чалавек

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула