Зяленскі запрасіў Трампа з'ездзіць на лінію фронту
17.02.2024 / 16:5
Прэзідэнт Украіны сказаў, што гатовы звазіць 45-га і патэнцыйнага 47-га прэзідэнта ЗША на лінію фронту, каб той убачыў рэальнае становішча спраў.
Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп у Нью-Ёрку ў 2019 годзе. Фота: AP Photo/Evan Vucci, File
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зноў запрасіў у Кіеў прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа, каб даць таму магчымасць азнаёміцца з рэальным становішчам спраў ва Украіне, якая абараняецца ад расейскай агрэсіі.
«Калі Трамп захоча прыехаць, я нават гатовы з'ездзіць з ім на лінію фронту», — сказаў Зяленскі на палях Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі ў суботу, піша Deutsche Welle.
«Людзі, якія прымаюць рашэнні, павінны ведаць, якая вайна ў рэальнасці, а не ў Instagram», — растлумачыў украінскі прэзідэнт. Адначасова ён падзякаваў ЗША за ўжо аказаную ваенную дапамогу і паведаміў, што на палях Мюнхенскай канферэнцыі збіраецца яшчэ сустрэцца з амерыканскім кангрэсменамі.
Дональд Трамп ужо неаднаразова заяўляў, што ў выпадку перамогі на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША ён за 24 гадзіны спыніць вайну ва Украіне. Трамп не ўдакладняў, якім чынам ён збіраецца зрабіць гэта, але крыніцы ў ягоным атачэнні паведамілі, што ў выпадку перамогі Трамп мае намер аказаць ціск і на Украіну, і на Расію, каб прымусіць іх сесці за стол перамоваў — Украіну ён прыстрашыць спыненнем вайсковай дапамогі, а Расію, наадварот, яе павелічэннем.
Рэспубліканцы ў Кангрэсе ЗША ўжо працяглы час блакуюць вылучэнне новага пакету ваеннай дапамогі Украіне на суму 60 млрд даляраў. Пасля шматтыднёвых перамоваў Сенат, дзе большасць маюць дэмакраты, усё ж ухваліў гэты пакет, але Палата прадстаўнікоў, дзе перавагу маюць рэспубліканцы, можа заблакаваць яго.
ЗША з'яўляюцца найбуйнейшым пастаўшчыкоў ваеннай дапамогі Украіне. Нямеччына находзіцца на другім месцы.
Чытайце таксама:
Трамп хоча праз спыненне падтрымкі прымусіць Украіну да перамоваў з Расіяй
Дэвід Кэмеран заклікаў Кангрэс ЗША не паўтараць з Пуціным памылак, дапушчаных з Гітлерам
Заходнія палітыкі адрэагавалі на словы Трампа пра адмову абараняць ад Расіі