БЕЛ Ł РУС

Вайна

У кабінеце Залужнага знайшлі «праслухоўку» — РБК-Украіна

17.12.2023 / 22:10

Nashaniva.com

У кабінеце галоўнакамандуючага Узброеных сіл Украіны Валерыя Залужнага 17 снежня знайшлі «праслухоўку», паведаміла «РБК-Украіна» на падставе сведчання крыніцы, дасведчанай адносна сітуацыі ва ўкраінскіх вайсковых колах.

Валерый Залужны. Фота: AP

Паводле слоў крыніцы, выяўленыя ў кабінеце Залужнага прылады для счытвання інфармацыі вырабленыя з элементаў неўстаноўленага ўзору, што не дазваляе ідэнтыфікаваць таго, хто іх усталяваў.

«Гэтыя прылады былі выяўленыя сёння пры падрыхтоўцы памяшкання да працы», — дадаў суразмоўца.

Днямі нямецкае выданне Welt паведамляла, што Залужны плануе контрнаступленне ў 2024 годзе. А цяпер, паводле звестак выдання, украінскія войскі назапашваюць для гэтага патрэбныя сілы.

Таксама ў лістападзе Залужны напісаў артыкул і даў інтэрв'ю заходнім выданням, дзе расказаў пра свае памылкі, рызыкі пазіцыйнай акопнай вайны і пра тое, што неабходна для перамогі над Расіяй. Пасля гэтага ў інфармацыйнай прасторы пачалі распаўсюджвацца чуткі пра нібыта рознагалоссі паміж Залужным і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Чытайце таксама:

Вайна ва Украіне будзе бясконцай? Вось што мяркуе эксперт

Следства разглядае чатыры версіі гібелі памочніка Залужнага

У Офісе прэзідэнта Украіны параілі не выносіць сітуацыю на фронце на публіку

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула