Расгвардыя атрымае цяжкае ўзбраенне і танкі
27.06.2023 / 14:17
У Расгвардыі з'явіцца цяжкае ўзбраенне і танкі, як заявіў кіраўнік ведамства Віктар Золатаў. Яго словы перадаюць «РИА Новости».
Кіраўнік Расгвардыі Віктар Золатаў.Mikhail Svetlov / Getty Images
Паводле Золатава, пытанне аб новым узбраенні Расгвардыі яны ўжо абмяркоўвалі з Пуціным.
Працу сілавых структур падчас вайсковага бунту ён ацаніў як выдатную.
Хуткае прасоўванне ПВК «Вагнер» па краіне Золатаў патлумачыў канцэнтрацыяй сіл каля Масквы.
«На тым этапе мы канцэнтравалі ўсе кулакі і сілы якраз на подступах да Масквы. Таму што калі раскідваць групоўкі, яны б [найміты] прайшлі як нож скрозь масла», — сказаў Золатаў.
Паводле кіраўніка Расгвардыі, ён пастаянна быў на сувязі з Пуціным падчас вагнераўскага мяцяжу.
Любыя правакацыі ў Маскве, калі б яны паўсталі на фоне бунту, паводле Золатава, былі б задушаныя.
«Мы ведалі, што пераможам, Маскву мяцежнікі не ўзялі б», — сказаў ён.
Паводле Золатава, інфармацыя пра падрыхтоўку бунту паступала «са стану Прыгожына», называліся даты з 22 па 25 чэрвеня.
На думку кіраўніка Расгвардыі, вагнераўскі мяцеж быў інспіраваны Захадам і наклаўся на амбіцыі Прыгожына.
Чытайце таксама:
Самалёт Прыгожына прызямліўся ў Мачулішчах — «Гаюн»
Лукашэнка заявіў, што ў суботу прывёў войскі ў поўную боегатоўнасць