БЕЛ Ł РУС

Грамадства

У Кіеве зрэзалі крыж ахвярам рэжыму Лукашэнкі ля амбасады Беларусі

8.04.2022 / 9:31

Nashaniva.com

Памятны крыж паставілі каля пасольства Беларусі ў Кіеве ў лістападзе 2020 года.

Мясцовыя жыхары прыбралі крыж прыкладна 2-3 красавіка, цішком сьпілаваўшы яго балгаркай і перацягнуўшы на іншы бок вуліцы, паведамляе Беларускі дом ва Украіне.

Батальён імя Каліноўскага паведаміў, што яго чальцы паехалі на месца і забралі крыж на сваю базу, каб пасля вайны зноў усталяваць яго ў Кіеве.

Памятны крыж паставілі каля пасольства Беларусі ў Кіеве ў лістападзе 2020 года. Каля яго праходзілі жалобныя акцыі памяці Аляксандра Тарайкоўскага, Генадзя Шутава, Рамана Бандарэнкі, Вітольда Ашурка, Андрэя Зельцара ды іншых, а таксама памяці беларусаў, якія загінулі за свабоду і незалежнасць Украіны, нагадвае «Радыё Свабода».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула