Віктар Лукашэнка і Ігар Шуневіч адкрылі мотасезон на «Харлеях» ФОТЫ
23.04.2016 / 17:28
Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч на матацыкле «Харлей» прыехаў на адкрыццё мотасезона-2016 HOG Rally Minsk.
Гэты «Харлей» прадстаўнікі знакамітай амерыканскай кампаніі летась падарылі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі. Размаўляючы з журналістамі, Ігар Шуневіч растлумачыў, што на гэтым матацыкле ў хуткім часе будуць несці службу інспектары ДАІ.
Ігар Шуневіч і памочнік прэзідэнта Віктар Лукашэнка (справа).
Сёння ў Мінску праходзіць гарадское свята - адкрыццё мотасезона-2016 HOG Rally Minsk. У ім бяруць удзел каля 1500 матацыклістаў з Беларусі, Расіі, краін Балтыі, Заходняй Еўропы.